Пишет ay_yay_yay ([info]ay_yay_yay)
@ 2010-03-13 17:30:00

Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Track this entry  Next Entry

Это так, больше для себя почитать, наткнулся случайно на работе, а домой практически пора идти, но если кто прочитать захочет - пожалст.

Гэта было вельмі і вельмі даўно. Нават старыя людзі не памятаюць калі. У абалонні ракі Свіслачы пачалі сяліцца людзі. Хто яны былі і адкуль прыйшлі – ніхто не ведаў. Навакольныя лясы давалі дзічыну, мёд і футра, урадлівая зямля – залацістае збожжа, у рацэ было багата рыбы. Паступова жыццё ішло на лад, селішча расло.

Аднак неўзабаве ў наваколіцах тых мясцін з’явіўся змей. Не нейкі там, казачны, трох- ці пяцігаловы, а самы сапраўдны цмок-дракон. Змей зрабіў сабе логава ў пячоры вялікай, зарослай лесам гары на беразе ракі. Ён аб’явіў сябе ўладаром тых мясцін і запатрабаваў, каб людзі аддавалі яму частку ўраджаю, жывёлу, лясныя дары, розную маёмасць.

Адным подыхам змей рассеяў выступіўшыя супраць яго ўзброеныя атрады. Пасля ён наклаў на наваколле за тое кару. Раз на год павінны былі людзі прыносіць яму ў ахвяру самую прыгожую дзяўчыну. Пагаравалі людзі і… пагадзіліся. Яны выбралі дванаццаць самых прыгожых дзяўчат і загадалі ім цягнуць жэрабя. Тая, якая выцягнула нешчаслівае жэрабя, стала першай ахвярай дракону. Дзяўчыну адвялі на самы верх змеевай гары. Там на палянцы рос вялікі дуб, які ўзнёсся вяршыняй вышэй за астатнія дрэвы. Там дзяўчыну і пакінулі.

З таго часу так і павялося. Раз на год выбіралі дванаццаць самых прыгожых дзяўчат, і адна з іх рабілася ахвярай змея.

З гадамі змей мацнеў і люцеў. Усё больш патрабаваў ён для сябе. Лётаючы па наваколлі, ён падпарадкаваў сабе іншыя селішчы людзей. Спрабавалі людзі пазбавіцца ад змея. Раз-пораз выпраўляліся супраць яго ўзброеныя волаты. Ды толькі белыя косці на беразе Свіслачы заставаліся сведчаннем той адчайнай мужнасці.

Неўзабаве знайшліся сярод людзей і тыя, хто пагадзіўся быць слугамі змея. Сачылі тыя памагатыя, каб не хавалі нічога ад іх уладара – ні жывёлы, ні ежы, ні футра, ні дзяўчын.

Недзе ў тыя часы ў Свіслацкім наваколлі жыў дужы хлапец. Звалі яго Мянеск. Жыў ён самотна, бацькоў і сваякоў у яго не было. Займаўся ён тым, што вялізным молатам разбіваў валуны на палях, а пасля вырабляў з іх жорны для млыноў. Неаднойчы бачылі яго ў пушчах і лясах. Блукаў ён па наваколлі не дзеля палявання, а збіраў нейкія зёлкі і карэнні. Так пачала ісці гаворка пра яго як пра чараўніка, які разумее мову раслін, жывёл і птушак.

Аднойчы Мянеск падчас сваіх вандровак сустрэў у лесе вясёлую чародку дзяўчат. Сярод іх убачыў ён адну красуню. Паглядзеў ён на дзяўчыну, і зачаравалася ягонае сэрца. І дзяўчына паглядзела на хлопца вельмі прыязна і ласкава. Пасля неаднойчы яны сустракаліся, і можна было бачыць побач з цёмнай постаццю асілка светлую постаць дзяўчыны, якая даверліва хілілася да яго грудзей. І квітнела іх каханне чарадзейнай красою папараць-кветкі.

Між тым набліжаўся час страшэннай ахвяры. У той год сярод дванаццаці прыгажунь апынулася і каханая Мянеска. Спахмурнелы і змрочны хадзіў ён у тыя дні. Нібы чакаў нечага. Нібы моц збіраў.

У той чорны дзень ніхто нідзе не бачыў Мянеска. Дарма вочы красуні шукалі яго сярод людскога натоўпу. Няшчасныя дзяўчыны цягнулі жэрабя. Мінула адну, другую, трэцюю.. Дрыжачай рукою выцягнула тое нешчаслівае жэрабя нявеста Мянеска. Захваляваліся людзі, гул прайшоў па натоўпе. Аднак падбеглі змеевы слугі, звязалі дзяўчыне рукі, накінулі пятлю на шыю і пацягнулі да Змеевай гары.

І тут раптам адчулі ўсе, што нешта здарылася. Нібы крыху здрыганулася зямля. Падзьмуў вецер. Узняўся віхор, адзін, другі, трэці… Вецер свістаў усё больш моцна. Неба хутка зацягвалі чорныя хмары. Недзе ў вышыні цёмных нябёсаў пачуўся цяжкі грукат перуновай калясніцы. Раптам на хвіліну ўсё сціхла. І тут раздаўся такі выбух грымотаў, што ўсе навокал паваліліся долу. Бура рвала паветра з неверагоднай сілай, зрываючы зямлю, прыгінаючы і ламаючы дрэвы, валячы з ног людзей, якія спрабавалі ўзняцца і бегчы ратавацца ад гневу нябёсаў. Маланкі слізгалі ў счарнелым небе.

І сярод гэтай страшэннай каламутні з’явілася постаць Мянеска. Цяжкім упэўненым крокам ён рухаўся наперад. Вецер раздзімаў яго валасы. І не шчыт з кап’ём трымаў ён у руках, а каменны жарон і цяжкі молат. Люты гнеў скаланаў яго. І такая няўмольная і жахлівая няна­вісць зыходзіла ад асілка, што ўсе кінуліся бегчы ў розныя бакі.

Дзікі жах ахапіў змеевых слугаў. Хутчэй за вецер кінуліся яны наўцёкі. А тых, хто замарудзіў, раскідаў менескавы молат. Як гнілыя ніці, лопнулі вяроўкі на руках дзяўчыны. Аднак стаяць яна не змагла і ціха асела на зямлю.

Мянеск ішоў наперад. Туды, адкуль з свайго логава выпаўзаў змей. І пачалася паміж імі бітва. Кінуўся змей на Мянеска, але каменны жарон закрыў сабою волата. У адказ ударыў Мянеск молатам па страшэнных лапах пачвары. Узвіўся змей ад болю, хлынула кроў. Узняўся змей на крылаз, каб з вышыні абрынуцца на асілка. Але размахнуўся Мянеск і з усяе моцы шпурнуў цяжкі жарон наўздагон змею.

Страшэннай моцы ўдар скалануў зямлю. То ўрэзаўся ў бераг жарон і ламаючы крылы рухнуў змей. Тут волат падбег да пачвары і ўдарам молата разбіў яму галаву. У той жа час некалькі слупоў нябеснага агню ўдарылі ў самую вяршыню Змеевай гары, знішчаючы ўсё навокал. З неверагодным громам абрынулася ў Свіслач частка гары. Узмуцілася рака, пайшлі па ёй вялікія хвалі, заліваючы бераг і забіраючы за сабою ўсё жывое. А калі ўсё ўрэшце рэшт супакоілася, то праз сцяну дажджу ўбачылі рэдкія людзі волата Мянеска з дзяўчынай на руках, якая абдымала свайго каханага.

З тых часоў стаў Мянеск уладаром тых мясцін. Сілай сваёй моцы і чараўніцтва падпарадкаваў ён сваёй уладзе наваколле. Людзям чыніў ён справядлівы суд, быў надзейным абаронцам роднай зямлі. Сам Мянеск жыў папросту. На тым месцы, дзе рэчка Пярэспа ўпадала ў Свіслач, збудаваў ён чароўны млын. Млын той перамолваў камяні, і цякло з яго чыстае срэбра.

Доўга жыў Мянеск са сваёю каханай, якая стала яго жонкай. Светлым і радасным было іх жыццё. Ад іх пайшоў магутны род. А калі іх душы ў адзін дзень адляцелі ў вырай, пахавалі іх на беразе Пярэспы. Насыпалі на тым месцы вялікі курган. А ўзгорак так і застаўся з назвай Змеевага ўзгорка. Казалі таксама, што доўга з ракі тырчэлі рэшткі костак таго змея.

Прайшло пасля шмат часу. Селішча вырасла ў слаўнае месца Менскае. На ўзгорку нібы было пасля паганскае капішча ў гонар Мянеска, бег у раку Мянескавы ручай. Пасля нібы была збудавана там царква.

Ужо дакладна вядома, што ў ХІХ ст. там узведзены быў помнік у гонар юбілею – 1500-годдзя Нікейскага царкоўнага сабору. Таму пачалі называць той узгорак і пляц на ім – Юбілейным. Так ён і завецца ў наш час.


(Читать комментарии) - (Добавить комментарий)

aa
[info]aa
2010-08-25 01:36 pm UTC (ссылка)
I got an wholesale evening gowns engagement ring for Christmas. My boyfriend and I had been dating for almost a year and both felt the wholesale evening gowns time was right to join our lives together in holy matrimony. htmlThe month of January was spent planning wholesale evening gowns our perfect Alabama June wedding. My mother, two sisters and I went to Huntsville, the closest town with a custom wedding gowns selection of bridal shops, to buy the gown that would play the leading role on my special occasion.We custom wedding gowns had a wonderful time just being together and sharing silly jokes, but the day soon turned serious by custom wedding gowns afternoon: still no sign of the dress of my dreams. Both sisters were ready to give up and try another day in another town, but I coerced custom wedding gowns them into one more boutique.I had a good feeling as we entered the quaint wholesale evening gowns little shop filled with the scent of fresh flowers. The elderly clerk showed us several beautiful wholesale evening gowns gowns in my size and price range, but none were right. As I opened the door to leave, the desperate wholesale evening gowns shop owner announced she had one more dress in the custom wedding gowns back that was expensive and not even my size, but perhaps wholesale evening gowns I might want to look at it anyway. When she brought it out, I squealed in delight.

(Ответить) (Уровень выше)


(Читать комментарии) -


[ Домой | Написать | Войти/Выход | Поиск | Просмотреть список возможноcтей | Карта сайта ]